unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Максімовіч, Уладзімір Васільевіч (доктар ветэрынарных навук ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 02.02.1940, в. Лань, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Урач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (1995), прафесар (1996). Ганаровы прафесар Харкаўскай дзяржаўнай зоаветэрынарнай акадэміі (Украіна, 2008), ганаровы член таварыства прафілактычнай ветэрынарнай медыцыны Італіі (2006), Міжнароднай асацыяцыі паразітацэнолагаў (2011).
    Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць "Ветэрынарыя", 1965).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка сродкаў і метадаў дыягностыкі, тэрапіі, спецыфічнай прафілактыкі і ліквідацыі інфекцыйных хвароб жывёл.
    Месца працы, пасада: саўгас "Заронава" Віцебскага раёна (1965–1966, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебскі хладакамбінат (1966–1968, ветэрынарны ўрач-таваразнавец), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (1968–2020, факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра эпізааталогіі і інфекцыйных хвароб, прафесар, у 1988–2017 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2020), ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2000), Савета Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2006), медаль "За працоўныя заслугі" (2009), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2010) і інш.

        Варыянтная форма
    Maksimovič, Uladzimir Vasil'evič (нар. 1940)

        Гл. таксама
    Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны. Факультэт ветэрынарнай медыцыны
    Максимович, Владимир Васильевич (доктор ветеринарных наук ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    К 80-летию со дня рождения Максимовича Владимира Васильевича — доктора ветеринарных наук, профессора кафедры эпизоотологии и инфекционных болезней УО "Витебская ордена "Знак Почета" государственная академия ветеринарной медицины" // Вестник академии ветеринарной медицины. — Витебск, 2020. — Март (№ 1). — С. 4.
    Падрабязней...