unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Тузікаў, Аляксандр Васільевіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; інфарматыка ; вылічальная тэхніка ; нар. 1958)

    Нарадзіўся 05.09.1958, г. Полацк, Віцебская вобласць. Спецыяліст у галіне інфарматыкі і матэматычнай кібернетыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2005). Член Institute of Electrical and Electronics Engineers (2001), прадстаўнік Беларусі ў Міжнароднай асацыяцыі распазнавання вобразаў (International Association for Pattern Recognition).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (факультэт прыкладной матэматыкі, 1980; аспірантура, 1983; дактарантура, 1993).
    Навуковыя інтарэсы: лічбавая апрацоўка відарысаў; тэорыя раскладаў; дыскрэтная аптымізацыя.
    Месца працы, пасада: Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1980–1996); Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій (1997–2002); Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 2003, намеснік генеральнага дырэктара, у 2009–2022 – генеральны дырэктар, адначасова з 2005 – загадчык лабараторыі матэматычнай кібернетыкі). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2002), прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі (1990), медаль Францыска Скарыны (2009) і інш.
    E-mail: tuzikov@newman.bas-net.by

        Варыянтная форма
    Tuzikaŭ, Alâksandr Vasil'evič (нар. 1958)
    Tuzikov, Alexander V. (нар. 1958) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі (Мінск). Дырэктар
    Тузиков, Александр Васильевич (доктор физико-математических наук ; информатика ; вычислительная техника ; род. 1958) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анализ симметричности и сравнение объектов на основе математической морфологии : диссертация ... доктора физико-математических наук : 05.13.16 ; 05.13.17 : защищена 25.05.1999 : утверждена 29.03.2000 / Тузиков Александр Васильевич. — Минск, 1999.
    Similarity measures for convex polyhedra based on Minkowski addition / Alexander V. Tuzikov, Jos B. T. M. Roerdink, Henk J. A .M. Heijmans // Pattern Recognition. — 2000. — Vol. 33, iss. 6. — P. 979—995.
    Тузікаў Аляксандр Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 22.
    Тузиков Александр Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 278.
    Тузиков Александр Васильевич // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 182—184.
    Сайт Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.