unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Белая, Алена Іванаўна (доктар філалагічных навук ; кандыдат педагагічных навук ; літаратуразнаўства ; мастацкая літаратура ; нар. 1957)

    Нарадзілася 09.12.1957, в. Красны Беражок, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць. Педагог, літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (2020), кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2003).
    Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Беларуская філалогія", 1979), Нацыянальны інстытут адукацыі (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка навучання (беларуская літаратура)", 1999), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, спецыяльнасць "Беларуская літаратура", 2009).
    Навуковыя інтарэсы: праблема асобы ў гуманітарным кантэксце (методыка фарміравання у працэсе выкладання літаратуры, выхавання гісторыка-патрыятычнай, грамадзянскай, гуманістычнай свядомасці, агульначалавечых цэннасных арыентацый навучэнцаў і студэнтаў; асобасна арыентаванае навучанне); мастацкая проза першай чвэрці 20 ст. (нацыянальны характар, нацыянальна ідэнтычнасць, канцэпцыя нацыянальнай асобы, характары і тыпы, паэтыка, філолага-філасофскае прачытанне і інтэрпрэтацыя твораў беларускай прозы).
    Месца працы, пасада: СШ г. Слонім (1980–1992), гімназія № 1 г. Баранавічы (1992–1995), Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж (1995–2004, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, прафесар кафедры філалогіі, у 2004–2006 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2012), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013).
    E-mail: alba.57@mail.ru

        Варыянтная форма
    Belaâ, Alena Ivanaŭna (нар. 1957)
    Барадзіна, Алена Іванаўна (нар. 1957) (дзявочае прозвішча)
    Некрашэвіч, Алена (нар. 1957)

        Гл. таксама
    Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Лінгвістычны факультэт
    Белая, Елена Ивановна (доктор филологических наук ; кандидат педагогических наук ; литературоведение ; художественная литература ; род. 1957) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Сайт "Вікіпедыя".
    Сайт кафедры філалогіі БарДУ.
    Рэпазіторый БарДУ.
    Электронны каталог бібліятэкі БарДУ.