unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Пучынская, Таццяна Міхайлаўна (кандыдат педагагічных навук ; нар. 1974)

    Нарадзілася 24.08.1974, в. Руда, Клецкі раён, Мінская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання беларускай літаратуры. Кандыдат педагагічных навук (2004), дацэнт (2010).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура", 1996), Нацыянальны інстытут адукацыі (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура)", 2003).
    Навуковыя інтарэсы: вывучэнне сучаснай беларускай прозы (літаратуразнаўчы і метадычны аспект).
    Месца працы, пасада: Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, філіял у г. Баранавічы (1997–1998, кафедра гуманітарных дысцыплін, выкладчык); Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, філіял у г. Баранавічы (1998–2004, кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці, дацэнт); Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, дацэнт кафедры філалогіі, у 2010–2022 – загадчык кафедры, з 2023 – дэкан лінгвістычнага факультэта). Інфармацыя на 2024.
    E-mail: philology@lenta.ru

        Варыянтная форма
    Pučynskaâ, Taccâna Mihajlaŭna (нар. 1974)
    Грыцаль, Таццяна Міхайлаўна (нар. 1974) (дзявочае прозвішча)

        Гл. таксама
    Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Лінгвістычны факультэт
    Пучинская, Татьяна Михайловна (кандидат педагогических наук ; род. 1974) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Методыка вывучэння празаічных твораў сучаснай беларускай літаратуры на аснове іх жанравай спецыфікі (7—11 класы) : дысертацыя ... кандыдата педагагічных навук : 13.00.02 : абаронена 12.02.2004 : зацверджана 24.11.2004 / Пучынская Таццяна Міхайлаўна. — Мінск, 2004.
    Вывучэнне твораў сучаснай беларускай прозы : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей. У 2 ч. Ч. 1 / Т. М. Пучынская. — Баранавічы, 2009.
    Методыка напісання водгуку на літаратурны твор : метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей / Т. М. Пучынская. — Баранавічы, 2011.
    Праблема вывучэння жанравай спецыфікі празаічных твораў на ўроках беларускай літаратуры ў 11 класе / Т. М. Грыцаль. — Мінск, 2003.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Персанальная старонка.
    Рэпазіторый Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.