Справка
Нарадзілася 24.08.1974, в. Руда, Клецкі раён, Мінская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання беларускай літаратуры. Кандыдат педагагічных навук (2004), дацэнт (2010).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Сусветная і айчынная культура", 1996), Нацыянальны інстытут адукацыі (аспірантура, спецыяльнасць "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура)", 2003).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне сучаснай беларускай прозы (літаратуразнаўчы і метадычны аспект).
Месца працы, пасада: Беларускі камерцыйны інстытут кіравання, філіял у г. Баранавічы (1997–1998, кафедра гуманітарных дысцыплін, выкладчык); Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, філіял у г. Баранавічы (1998–2004, кафедра эканомікі і арганізацыі вытворчасці, дацэнт); Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 2004, факультэт славянскіх і германскіх моў, кафедра філалогіі, дацэнт, з 2010 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2015.
E-mail: philology@lenta.ru
Варыянтная форма
Pučynskaâ, Taccâna Mihajlaŭna (нар. 1974) |
Грыцаль, Таццяна Міхайлаўна (нар. 1974) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Методыка вывучэння празаічных твораў сучаснай беларускай літаратуры на аснове іх жанравай спецыфікі (7—11 класы) : дысертацыя ... кандыдата педагагічных навук : 13.00.02 : абаронена 12.02.2004 : зацверджана 24.11.2004 / Пучынская Таццяна Міхайлаўна. — Мінск, 2004.
Вывучэнне твораў сучаснай беларускай прозы : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей. У 2 ч. Ч. 1 / Т. М. Пучынская. — Баранавічы, 2009.
Методыка напісання водгуку на літаратурны твор : метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей / Т. М. Пучынская. — Баранавічы, 2011.
Праблема вывучэння жанравай спецыфікі празаічных твораў на ўроках беларускай літаратуры ў 11 класе / Т. М. Грыцаль. — Мінск, 2003.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт кафедры філалогіі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.