unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бяспамятных (дынастыя / сям'я)

    Дынастыя / сям'я навуковых і педагагічных работнікаў. Аб'ядноўвае прадстаўнікоў двух пакаленняў. Бяспамятных Нікіфар Дзмітрыевіч (1910–1987), матэматык, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Ураджэнец с. Сарафанава Ягоршынскага раёна Свярдлоўскай вобласці. Выпускнік Пермскага ўніверсітэта. Выкладаў у Благавешчанскім педагагічным інстытуце, Мінскім настаўніцкім інстытуце, Беларускім політэхнічным інстытуце, Карэльскім педагагічным інстытуце (г. Петразаводск), Гродзенскім педагагічным інстытуце. Яго жонка – Акімава Клаўдзія Аляксееўна (1911–1996), фізік, дацэнт. Ураджэнка в. Усадішча Пскоўскай вобласці, у Беларусі – з 1931 года. Выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладала ў навучальных установах г. Мсціслаўля Магілёўскай вобласці, у Гродзенскім медыцынскім інстытуце, Гродзенскім педагагічным інстытуце. Іх дзеці: дачка – Арцем'ева Зінаіда Нікіфараўна (род. 1937), спецыяліст у галіне меліяратыўнага будаўніцтва, кандыдат тэхнічных навук, супрацоўнік Паўночнага навукова-даследчага інстытута гідратэхнікі і меліярацыі (Ленінградская вобласць, Ламаносаўскі раён, пас. Наваселле); сын – Бяспамятных Мікалай Нікіфаравіч (1953–2017), філосаф, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

        Варыянтная форма
    Bâspamâtnyh

        Гл. таксама
    Акімава, Клаўдзія Аляксееўна (фізіка ; 1911—1996)
    Бяспамятных, Мікалай Нікіфаравіч (кандыдат філасофскіх навук ; 1953—2017)
    Бяспамятных, Нікіфар Дзмітрыевіч (кандыдат педагагічных навук, матэматык ; 1910—1987)
    Беспамятных (династия / семья) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета Бяспамятных Мікалая Нікіфаравіча.
    Акімава Клаўдзія Аляксееўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 27—28.
    Бяспамятных Нікіфар Дзмітрыевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 94—95.
    Беспамятных Николай Никифорович // Известные личности Гродно / Гостев Александр Петрович. — Херсон, 2015. — С. 23—28. (У тэксце таксама біяграфія Акімавай К. А.)
    Беспамятных Никифор Дмитриевич // Известные личности Гродно / Гостев Александр Петрович. — Херсон, 2015. — С. 228.