unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Бяспамятных, Мікалай Нікіфаравіч (кандыдат філасофскіх навук ; 1953—2017)

    Нарадзіўся 26.06.1953, г. Гродна. Філосаф. Кандыдат філасофскіх навук (1980), дацэнт (1986). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1996), Англа-беларускага таварыства (2000).
    Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Гісторыя", 1975), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1978).
    Навуковыя інтарэсы: міфалогія ў кантэксце культуры; сацыялогія культуры; сацыяльная і культурная антрапалогія; тэорыя этнакультурнага памежжа; пагранічная ідэнтычнасць; этнасацыяльныя і этнакультурныя працэсы ў Гродзенскай вобласці; гуманітарызацыя адукацыі ва ўмовах культурнага плюралізму; этнічны турызм.
    Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (у 1978–1991 – дацэнт кафедры філасофіі, 1991–2007 – кафедры культуралогіі, 2007–2008 – загадчык кафедры класічнай філалогіі, 2008–2010 – дацэнт кафедры англійскай філалогіі, з 2010 – кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін).
    Памёр 27.11.2017.

        Варыянтная форма
    Bezpamiatnych, Mikołaj (1953—2017) (польская мова)
    Biaspamiatnykh, Mikalai (1953—2017) (англійская мова)
    Bâspamâtnyh, Mikalaj Nikifaravič (нар. 1953)

        Гл. таксама
    Бяспамятных (дынастыя / сям'я)
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
    Беспамятных, Николай Никифорович (кандидат философских наук ; 1953—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Взаимодействие интернационального и национального в социалистическом образе жизни (на примере Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : 09.00.01 / Беспамятных Николай Никифорович. ― Минск, 1980.
    Анкета вучонага.
    Бяспамятных Мікалай Нікіфаравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 93—94.
    Бяспамятных Мікалай Нічыпаравіч [Нікіфаравіч!] // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 43—44.
    Беспамятных Николай Никифорович // Известные личности Гродно / Гостев Александр Петрович. — Херсон, 2015. — С. 23—28.
    Фатаграфія.
    Сайт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы.
    Сайт "Ветераны Гродненщины".
    Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.