Справка
Нарадзіўся 08.03.1956, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць. Гісторык, археолаг і нумізмат.
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны", 1981); Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць "Археалогія", 1992).
Навуковыя інтарэсы: гiсторыя грашовага абарачэння Беларусi ІХ–ХХ стст.; гiсторыя матэрыяльнай культуры Беларусi ХVІ–ХХ стст.
Займаўся архiтэктурна-археалагічнымі раскопкамі на тэрыторыі Мазыра, Магiлёва, Мінска, Быхава, Нясвiжа, Кобрына, Ленбарка, прымаў удзел у працах у Гродна, Мсціславе, Мінску, Навагрудку, Вільнюсе, Тракаі, Калінінградзе, Пскове, Ноўгарадзе.
Месца работы, пасада: НДІ "Белспецпраектрэстаўрацыя" (1985–1991, вядучы археолаг); Беларускі ўніверсітэт культуры, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (1995–1998, выкладчык); Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, аддзел старажытнабеларускага мастацтва (2008–2014, вядучы навуковы супрацоўнік). Інформацыя на 2015 г.
E-mail: sintchouk@tut.by
Варыянтная форма
Sinczuk, I. (нар. 1956) (польская мова) |
Sinčiuk, I. I. (нар. 1956) (славацкая мова) |
Sinčiukas, I. (нар. 1956) (літоўская мова) |
Sintchouk, I. (нар. 1956) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.