unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Малашанкаў, Сяргей Іванавіч (кандыдат педагагічных навук ; агульная педагогіка ; нар. 1953)

    Нарадзіўся 11.10.1953, г. Рагачоў, Гомельская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1987), дацэнт (1992).
    Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Чарчэнне, маляванне і праца", кваліфікацыя "Настаўнік чарчэння, малявання і працоўнага навучання", 1975), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, 1987).
    Навуковыя інтарэсы; педагогіка школы; удасканаленне сярэдняй і вышэйшай адукацыі; сістэма графічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і яе вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
    Месца працы, пасада: СШ № 1 г. Гарадок Віцебскай вобласці (1975, выкладчык малявання і чарчэння), Віцебскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1976–1984, 1987–2004, з 1995 – прарэктар), Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (у 2004–2005 – эканамічны факультэт, кафедра інжынернай графікі, дацэнт, 2005–2006 – механіка-тэхналагічны факультэт, дэкан, у 2006–2016 – першы прарэктар, з 2016 – дацэнт кафедры "Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі"). Інфармацыя на 2017.
    Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998); ганаровыя граматы Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2001), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2013), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2013) і інш.

        Варыянтная форма
    Malašankaŭ, Sârgej Ivanavič (нар. 1953)

        Гл. таксама
    Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Факультэт эканомікі і бізнес-кіравання
    Малашенков, Сергей Иванович (кандидат педагогических наук ; общая педагогика ; род. 1953) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.
    Сайт Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Сайт бібліятэкі ВДТУ.