unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ліўшыц, Уладзімір Маісеевіч (кандыдат філасофскіх навук ; нар. 1946)

    Нарадзіўся 01.02.1946, г. Красны Кут, Саратаўская вобласць, Расія. Філосаф, гісторык. Кандыдат філасофскіх навук (1980), дацэнт (1981). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2004), Беларускага саюза журналістаў (2006), Міжнароднага саюза пісьменнікаў "Новый современник" (2009).
    Адукацыя: Магілёўскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Гісторыя і грамадазнаўства", 1969), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць "Навуковы камунізм", 1979).
    Навуковыя інтарэсы: сацыяльныя вынікі аграпрамысловай інтэграцыі; гісторыя Беларусі; гісторыя аграрнай адукацыі; музеязнаўства.
    Пазапрафесійная дзейнасць: пісьменнік, публіцыст, літаратуразнавец, краязнавец.
    Месца працы, пасада: Панкратаўская СШ (Горацкі раён, Магілёўская вобласць; 1969–1970, настаўнік), Горацкі раённы аддзел адукацыі (1971–1972, інспектар), Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1972–2007, з 1989 – па сумяшчальнасці, выкладчык), Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей (1989–2005, дырэктар), Музей Катастрофы і гераізму еўрапейскага яўрэйства (г. Нацрат Іліт, Ізраіль, з 2009, навуковы кансультант).
    Узнагароды: Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.
    E-mail: Lwm46@mail.ru

        Варыянтная форма
    Liŭšyc, Uladzimir Maiseevič (нар. 1946)
    Краснакуцкі, В. (нар. 1946) (псеўданім)
    Ліўшыц, Уладзімір Майсеевіч (нар. 1946)
    Уладзіміраў, У. (нар. 1946) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Лившиц, Владимир Моисеевич (кандидат философских наук ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Становление и развитие агропромышленных производственных коллективов (на материалах Белорусской ССР) : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : 09.00.02 / Лившиц Владимир Моисеевич. ― Минск, 1980.
    Анкета вучонага.
    Лившиц Владимир Моисеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 94.
    Ліўшыц Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. —С. 635—636.
    Лившиц Владимир Моисеевич (к 75-летию со дня рождения) / Ф. С. Приходько, С. С. Скоромная // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. — 2021. — № 1. — С. 231—234.
    Ліўшыц Уладзімір Маісеевіч (да 50-годдзя з дня нараджэння) : біябібліяграфічны паказальнік. ― Горкі, 1996.
    Сайт "Википедия".
    Сайт "Ежевика".