Справка
Нарадзіўся 13.10.1961, г. Клінцы, Бранская вобласць, Расія. Юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (1997), дацэнт (2004).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Правазнаўства", 1989; аспірантура, спецыяльнасць "Грамадзянскае права, грамадзянскі працэс, сямейнае права, міжнароднае прыватнае права", 1997).
Навуковыя інтарэсы: грамадзянскае права; ахова гісторыка-культурнай спадчыны як праваахоўная дзейнасць.
Месца працы, пасада: Пракуратура Гродзенскай вобласці (1997–1999, начальнік аддзела па нагляду за выкананнем падатковага і мытнага заканадаўства), Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999–2000, загадчык кафедры пракурорскай дзейнасці), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 2000, юрыдычны факультэт, кафедра грамадзянскага права і працэсу, з 2003 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2015.
Узнагароды: ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2014), Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2013); граматы Міністэрства адукацы Рэспублікі Беларусь (2011), Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2015).
E-mail: martinenko@tut.by
14 кастрычніка 2014 г. абарона дысертацыі на саісканне вучонай ступені доктара юрыдычных навук па спецыяльнасці "12.00.11 – Судовая дзейнасць; пракурорская дзейнасць, праваабарончая і праваахоўная дзейнасць".
Варыянтная форма
Martynenka, Igar Èduardavič (нар. 1961) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Сайт юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Федэральны прававы партал "Юридическая Россия".
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.