Справка
Нарадзіўся 07.07.1939 (у сапраўднасці 1938), в. Дуброва, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць. Мастацтвазнавец, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дызайнер. Член Беларускага саюза дызайнераў.
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць "Маляванне, чарчэнне і праца", 1966), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, спецыяльнасць "Мастацтвазнаўства", 1979).
Навуковыя інтарэсы: мастацкая апрацоўка драўніны і іншых прыродных матэрыялаў.
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (1966–2012, мастацка-графічны факультэт, кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі, дацэнт).
Узнагароды: нагрудны значок Міністэрства адукацыі БССР "Выдатнік народнай асветы" (1978), медаль "Ветеран труда" (1984), ганаровыя граматы Міністэрства асветы СССР (1986), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1967, 1976, 1977, 1987, 1990).
Варыянтная форма
Hic'ko, Ivan Paŭlavič (нар. 1939) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Декоративные наборы из соломки : учебно-методическое пособие по инкрустации и аппликации / И. П. Хитько. — Витебск, 2005.
Мастацтва разьбы па дрэве : вучэбны дапаможнік для вучняў 7—11-х класаў агульнаадукацыйных школ з мастацкім ухілам / І. П. Хіцько. — Мінск, 1998.
Основы резьбы по дереву : учебно-методическое пособие / И. П. Хитько. — Витебск, 2007.
Соломенных дел мастера Витебщины / Н. Л. Федористова, И. П. Хитько, М. П. Шерикова. — Витебск, 2009.
Анкета вучонага.
Хіцько Іван Паўлавіч // Памяць : Гарадоцкі раён. — Мінск, 2004. — C. 720.
Иван Хитько // Кто есть кто. Дизайн внутри и снаружи : справочник. — Минск, 2008. — С. 207.
Иван Хитько / Е. Павлова // Витебский курьер. — 2001. — 30 ноября.
Няўрымслівы мастак-выкладчык / Н. Лазебная // Мы і час. — 2009. — 18 ліпеня.
Сайт "Туризм Городокского района".