unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Кузьмянкоў, Міхаіл Іванавіч (доктар тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; нар. 1939)

    Нарадзіўся 21.01.1939, в. Пыцькаўка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі неарганічных рэчываў. Доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1984).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія сілікатаў", 1960), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць "Тэхналогія сілікатаў", 1966).
    Навуковыя інтарэсы: тэхналогія комплекснай перапрацоўскі даламіту на магнезіяльны цэмент, даламітавую вапну, сульфат магнію, сінтэтычны гіпс і малаэнергаёмкія гіпсавыя вяжучыя, лёгкую і смаляную магнезіі, гарачастойкія бетоны; стаматалагічныя матэрыялы; атрыманне з фасфагіпсу гіпсавых вяжучых і рэгулятараў тэрмінаў схоплівання цэменту; тэхналогія гідратаваных сілікатных парашкоў (парашковае вадкае шкло); хімічныя дабаўкі да павярхоўнай і аб'ёмнай апрацоўкі бетону.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1966, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хімічнай тэхналогіі вяжучых матэрыялаў, прафесар, у 1985–2008 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2021.
    Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (2001), ганаровыя граматы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў асветы Беларускай ССР (1977), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларускай ССР (1983), Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2005) і інш.
    E-mail: kuzmenkov@belstu.by; kuzmenkov.bgtu@mail.ru

        Варыянтная форма
    Kuz'mânkoŭ, Mihail Ivanavič (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
    Кузьменков, Михаил Иванович (доктор технических наук ; химическая технология ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Научные основы и разработка технологии метафосфатов : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.17.01 / Кузьменков Михаил Иванович. ― Ленинград, 1982.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Электронная бібліятэка БДТУ.
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
    Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.