| |
| На главную | ![]() | ![]() |
|---|
Справка
| Дуктава, Любоў Георгіеўна (кандыдат філалагічных навук ; літаратуразнаўства ; нар. 1976) |
Нарадзілася 02.12.1976, пас. Колас, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць. Літаратуразнавец, выкладчык вышэйшай школы. Кандыдат філалагічных навук (2006), дацэнт (2009).
Адукацыя: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура", 1998; аспірантура, спецыяльнасць "Беларуская літаратура", 2005).
Навуковыя інтарэсы: мастацкая анімалістыка ў беларускай літаратуры 20 ст.; гісторыя беларускай журналістыкі.
Месца працы, пасада: СШ № 4 і № 17 г. Магілёва (1998–2000), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1999–2015, дацэнт кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства), Магілёўскі абласны тэатр лялек (2016–2017, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі), Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (2017–2018, Інстытут павышэння кваліфікацыі перападрыхтоўкі кадраў, прарэктар па вучэбнай рабоце, адначасова дацэнт кафедры судовых і спецыяльных дысцыплін), Навукова-даследчы эканамічны інстытут (2019–2023, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сацыльна-эканамічнага аналізу, загадчык аддзела спецыяльных пошукава-аналітычных даследаванняў), Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы (з 2023, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры 20 і 21стст.), адначасова Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дацэнт кафедры тэхналогій камунікацый і сувязей з грамадскасцю). Інфармацыя на 2025.
Варыянтная форма
| Baranoŭskaâ, Lûboŭ Georgieŭna (нар. 1976) |
| Duktava, Lûboŭ Georgieŭna (нар. 1976) |
| Бараноўская, Любоў Георгіеўна (нар. 1976) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Мастацкая анiмалiстыка ў беларускай лiтаратуры другой паловы XX стагоддзя : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук : 10.01.01 : абаронена 27.10.2005 : зацверджана 08.02.2006 / Бараноўская Любоў Георгіеўна. — Магілеў, 2005.
Анкета вучонага.
Дуктава Любоў Георгіеўна // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 148—149.
Сайт Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Сайт факультэта журналістыкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.
| © Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2026 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |

