unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Русан, Сяргей Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; механіка ; нар. 1933)

    Нарадзіўся 25.03.1933, в. Сялец, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Кандыдат тэхнічных навук (1968), дацэнт (1973).
    Адукацыя: Львоўскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва", 1957), Інстытут механікі АН Украінскай ССР (аспірантура, спецыяльнасць "Супраціўленне матэрыялаў і будаўнічая механіка", 1964).
    Навуковыя інтарэсы: лікавыя метады даследавання напружана-дэфармаванага стану; методыка выкладання тэарэтычнай механікі, арыентаваная на фарміраванне доўгачасовых ведаў і развіццё інжынернай інтуіцыі.
    Месца працы, пасада: Жытомірскі філіял Кіеўскага політэхнічнага інстытута (1972–1976, кафедра тэхнічнай механікі, дацэнт), Гомельскі політэхнічны інстытут (1976–1983, кафедра тэхнічнай механікі, дацэнт, з 1980 – загадчык кафедры), Баранавіцкі філіял Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (1999–2004, кафедра агульнанавуковых дысцыплін, загадчык кафедры), Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (2004–2021, інжынерны факультэт, кафедра агульнанавуковых дысцыплін, у 2004–2008 – загадчык кафедры, з 2018 – дацэнт кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі).
    Узнагароды: медаль СССР "Ветеран труда" (1988).
    E-mail: rusan33@mail.ru

        Варыянтная форма
    Rusan, Sârgej Ivanavič (нар. 1933)
    Volk, Sârgej Ivanavič (нар. 1933)
    Волк, Сяргей Іванавіч (нар. 1933)
    Волк, Сергій Іванович (нар. 1933) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Інжынерны факультэт
    Русан, Сергей Иванович (кандидат технических наук ; механика ; род. 1933) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Метод расчета оболочек вращения с меридиональными ребрами, учитывающий циклически симметричный характер деформации : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 01.022 / С. И. Волк. — Киев, 1968.
    Анкета вучонага.
    Русан Сяргей Іванавіч // Памяць : Івацэвіцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1997. — С. 459.
    Рэпазіторый Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог бібліятэкі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.