![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Ятусевіч, Антон Іванавіч (доктар ветэрынарных навук ; нар. 1947) |
Нарадзіўся 02.01.1947, в. Асабовічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Урач ветэрынарнай медыцыны, паразітолаг. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991). Член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1996), акадэмік Акадэміі аграрнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (1998), Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999) і інш.
Адукацыя: Віцебскі ветэрынарны інстытут (спецыяльнасць "Ветэрынарная медыцына", 1972).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка тэарэтычных і практычных асноў аховы жывёл ад паразітарных хвароб у прымяненні да прыродна-кліматычных умоў Рэспублікі Беларусь.
Месца працы, пасада: калгас "Знамя" Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (1967), калгас імя Чырвонай Арміі, Віцебскага раёна (1972–1973), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (з 1973, факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра паразіталогіі і інвазійных хвароб, прафесар, у 1990–2006 і са снежня 2016 – загадчык кафедры, у 1984–1988 – прарэктар, 1998–2016 – рэктар). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" (1999), медаль Францыска Скарыны (2022), ордэн Пашаны (2008, Беларусь), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2006) і інш.
E-mail: uovgavm@vitebsk.by
Варыянтная форма
Âtusevič, Anton Ivanavič (нар. 1947) |
Yatusevich, A. I. (нар. 1947) (англійская мова) |
Yatusevitsch, A. I. (нар. 1947) (нямецкая мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |