Справка
Нарадзілася 04.07.1937, пас. Ленінскі, Алданскі раён, Якуція, Расія. Педагог, спецыяліст у галіне тэорыі педагогікі, бібліяграфазнавец, кнігазнавец. Кандыдат педагагічных навук (1970), дацэнт (1977).
Адукацыя: Магілёўскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура", 1960), Інстытут мастацкага выхавання Акадэміі педагагічных навук РСФСР (спецыяльнасць "Тэорыя педагогікі", 1965).
Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця бібліяграфіі; бібліяграфічныя паказальнікі, методыка іх складання; кнігазнаўства (гісторыя і сучаснасць); тэрміналагічныя слоўнікі ў вучэбным працэсе; рэдактарская апрацоўка тэкста.
Месца працы, пасада: Беларускі ўніверсітэт культуры (1978–1996, кафедра дзіцячай літаратуры, у 1978–1987 – загадчык кафедры, 1987–1996 – дацэнт кафедры рускай мовы як замежнай), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (2000–2015, факультэт выдавецкай справы і паліграфіі, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, дацэнт).
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1986), граматы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, Мінскага інстытута культуры, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
E-mail: kletskaia@belstu.by
Варыянтная форма
Kleckaâ, Zinaida Mihajlaŭna (нар. 1937) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Эстетическое воспитание подростков во внеклассном чтении (на материале современной детской литературы) : диссертация ... кандидата педагогических наук : 730 : защищена 26.02.1969 : утверждена 30.05.1969 / Клецкая З. М. — Минск, 1969.
Библиография : учебное пособие по одноименной дисциплине для студентов специальности 1-47 01 01 "Издательское дело" / [автор-составитель З. М. Клецкая]. — Минск, 2004.
Редакторская подготовка по отраслям знаний : учебно-методическое пособие / З. М. Клецкая. — Минск, 2011.
Акцябраты : зборнік вершаў і апавяданняў / [складальнікі: З. М. Клецкая, В. У. Ляшчынскі]. — Мінск, 1974.
Анкета вучонага.
Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.