Справка
Нарадзіўся 14.09.1935, в. Краснае, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог, механікі грунтоў. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (1986). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, член навукова-тэхнічнага савета Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1962; аспірантура, 1970).
Навуковыя інтарэсы: праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя аўтамабільных дарог; транспартнае засваенне лясных масіваў; механіка грунтоў, землянога палатна і дарожных адзенняў; павышэнне трываласці дарожных пакрыццяў грунтовых лясных дарог.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1967–2016, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра транспарту лесу, прафесар, у 1984–2000 – загадчык кафедры).
Узнагароды: званне "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2001), знак "Выдатнік адукацыі" (2009); ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1985, 1990), канцэрна "Беллеспаперапрам" (2005), медаль "За працоўныя заслугі" (2010).
Памёр 00.00.2018.
Варыянтная форма
Vyrko, Mikalaj Paŭlavič (1935—2018) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Обеспечение круглогодовой работы лесовозного автотранспорта на вывозке заготовленного леса : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.21.01 / Вырко Николай Павлович. — Минск, 1999.
Строительство и эксплуатация лесовозных дорог : учебник / Н. П. Вырко. — Минск, 2005.
Проектирование лесных дорог : учебно-методическое пособие / Н. П. Вырко, Г. С. Корин, И. И. Тумашик. — Минск, 2010.
Сухапутны транспарт лесу / М. П. Вырко. — Мінск, 2003.
Анкета вучонага.
Вырко Мікалай Паўлавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 42.
Вырко Николай Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 843.
Вырко Мікалай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 320.