Справка
Нарадзіўся 07.07.1944, в. Вярбіцы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць. Фізікахімік. Кандыдат хімічных навук (1975), прафесар (1990). Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994). Акадэмік Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі, Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук, Міжнароднай экалагічнай акадэміі, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі. Ганаровы рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (2016).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія электрахімічных вытворчасцей", 1971; аспірантура, 1974).
Навуковыя інтарэсы: газавая электраграфія; высокатэмпературныя цвёрдыя электраліты; інтэнсіфікацыя электрахімічных працэсаў; паўправадніковыя матэрыялы з сенсорнымі ўласцівасцямі.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1971, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра хіміі, тэхналогіі электрахімічных вытворчасцей і матэрыялаў электроннай тэхнікі, прафесар, у 1981–1987 – загадчык кафедры і прарэктар універсітэта па вучэбнай рабоце, у 1987–2016 – рэктар). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980); ордэн Пашаны (2001); званне "Чалавек года" (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 1996, 2002, 2003) і інш.
Варыянтная форма
Žarski, Ivan Mihajlavič (нар. 1944) |
Zharsky, I. M. (нар. 1944) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
Падрабязней...