unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Матульскі, Раман Сцяпанавіч (доктар педагагічных навук ; бібліятэчная справа ; нар. 1961)

    Нарадзіўся 16.08.1961, с. Навасельцы, Львоўская вобласць, Украіна. Бібліятэказнавец. Доктар педагагічных навук (2003), прафесар (2006). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН, член-карэспандэнт Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы. Прэзідэнт некамерцыйнага партнёрства "Бібліятэчная Асамблея Еўразіі" (2008–2011).
    Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія", 1983), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1991).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя бібліятэчнай справы і бібліятэчна-інфармацыйных сістэм; бібліятэчна-інфармацыйны менеджмент і маркетынг; бібліятэчна-інфармацыйная адукацыя.
    Месца працы, пасада: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна (1983 і 1985–1986); Мінскі інстытут культуры (1986–1988, бібліятэка, загадчык аддзела); Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1991–2003, факультэт бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, кафедра бібліятэказнаўства, з 1995 – дацэнт, у 1998–2003 – дэкан; з 2021, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці); Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2003–2021; дырэктар, з 2020 – генеральны дырэктар).
    Узнагароды: ганаровыя званні "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" (2013), "Мінчанін года" (2009), міжнародны ордэн "Крылатый лев" (2015), медаль "За працоўныя заслугі" (2008), ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2007), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000), Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (2006, 2004) і інш.

        Варыянтная форма
    Matul'ski, Raman Scâpanavič (нар. 1961)
    Motulski, Roman (нар. 1961) (англійская мова)
    Motulskii, Roman (нар. 1961) (румынская мова)
    Motulskij, Roman Stepanovitsch (нар. 1961) (нямецкая мова)
    Motulsky, Roman (нар. 1961) (англійская мова)
    Мотулски, Роман Степанович (нар. 1961 ) (балгарская мова)
    Мотульський, Роман Степанович (нар. 1961) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
    Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск)
    Мотульский, Роман Степанович (доктор педагогических наук ; библиотечное дело ; род. 1961) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Библиотека как социальный институт: теоретико-методологический аспект : диссертация ... доктора педагогических наук : 05.25.03 : защищена 30.01.2003 : утверждена 10.12.2003 / Мотульский Роман Степанович. — Минск, 2002.
    Анкета вучонага.
    Мотульский Роман Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 237.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях".