Справка
Нарадзілася 15.04.1956, пас. Грэск, Слуцкі раён, Мінская вобласць. Мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Руская і беларуская мова і літаратура", 1978; аспірантура, 1981).
Навуковыя інтарэсы: мова і стыль СМІ; журналістыка; кампаратывістыка; міжкультурная камунікацыя.
Месца працы, пасада: Інстытут славістыкі Універсітэта імя Фрыдрыха Шылера (г. Ена, Германія; 1998–2004, дацэнт), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981–1998 – дацэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта, 2004–2008 – дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, у 2008–2018 – дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Інстытута журналінстыкі, 2018– 2020 – намеснік дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ, з 2020 – прафесар кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання, намеснік дэкана факультэта журналістыкі па прафарыентацыйнай дзейнасці). Інфармацыя на 2023.
Е-mail: basova06@list.ru
Варыянтная форма
Basava, Ganna Ivanaŭna (нар. 1956) |
Basova, Hanna (нар. 1956) (нямецкая мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Окказиональные слова в современной белорусской художественной речи : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.02.02 / Басова Анна Ивановна. — Минск, 1981.
Святло слова : дапаможнiк па лiнгвакультуралогii для студэнтаў фiлалагічных спецыяльнасцей / Г. I. Басава, В. I. Iўчанкаў, Л. Д. Сiнькова. — Мінск, 2002.
Оппозиция "правое—левое" как воплощение мужского и женского начал (на материале белорусской народной культуры) / А. И. Басова // Wiener Slawistischer Almanach. Sonderband. — Wien, 2002. — Bd. 55 : Gender-Forschung in der Slawistik. — S. 627—633.
Deutsch-weißrussischer Sprachführer. Teil 1. Grammatik, Gesprächsbuch / Anna Basova. — Jena, 2003.
Анкета вучонага.
Басава Ганна Іванаўна // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 18.
Сайт факультэта журналістыкі БДУ.
Электронны каталог Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.
Электронная бібліятэка БДУ.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.