unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шыдлоўскі, Сяргей Алегавіч (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1973)

    Нарадзіўся 26.12.1973, в. Экімань, Полацкі раён, Віцебская вобласць. Гісторык, этнолаг. Кандыдат гістарычных навук (2010), дацэнт (2012).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Гісторыя", 1996), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі (аспірантура, 2006; дактарантура, 2022).
    Навуковыя інтарэсы: культура жыццезабеспячэння; этнакультурная адаптацыя; беларуска-расійскае этнакультурнае ўзаемадзеянне; краязнаўства; полацказнаўства; грамадска-палітычная думка Беларусі 19 – пачатку 20 ст.; культура прывілеяванага саслоўя.
    Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (празаік, эсэіст, літаратурны крытык, перакладчык з польскай мовы).
    Месца працы, пасада: Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (з 1996, дацэнт кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, у 2013–2014 – загадчык кафедры, з 2014 – дацэнт кафедры гісторыі и турызму, з 2021 – загадчык кафедры сацыяльных камунікацый). Інфармацыя на 2023.
    E-mail: polacak@yandex.ru

        Варыянтная форма
    Šydloŭski, Sârgej Alegavič (нар. 1973)

        Гл. таксама
    Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт (Наваполацк). Гуманітарны факультэт
    Шидловский, Сергей Олегович (кандидат исторических наук ; род. 1973) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Памеснае дваранства Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.): этналагічнае даследаванне : аўтарэферат дысертацыі ... доктара гістарычных навук : 07.00.07 / Шыдлоўскі Сяргей Алегавіч. ― Мінск, 2023.
    Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі першай паловы XIX стагоддзя : дысертацыя ... кандыдата гістарычных навук : 07.00.07 : абаронена 17.12.2009 : зацверджана 17.03.2010 / Шыдлоўскі Сяргей Алегавіч. — Мінск, 2009.
    Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795―1864 гг. / С. А. Шыдлоўскі. — Мінск, 2011.
    Музэюм : эсэ, імпрэсіі / Сяргей Шыдлоўскі. — Полацк, 2016.
    Генезіс, структура і функцыі сацыяльнай эліты / І. У. Чаквін, С. А. Шыдлоўскі // Нарысы гісторыі культуры Беларусі : у 4 т. — Мінск, 2013. — Т. 1 : Культура сацыяльнай эліты ХІV — пачатку ХХ ст. — С. 9—41.
    З успамінаў (1799—1824) / Эдвард Тамаш Масальскі ; пераклад з польскай і каментарыі Сяргея Шыдлоўскага // Маладосць. — 2014. — № 6. — С. 127—138.
    Анкета вучонага.
    Сайт ПДУ.
    Сайт "Википедия".