unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Снапкоў, Васіль Барысавіч (кандыдат тэхнічных навук ; 1952—2019)

    Нарадзіўся 18.02.1952, г. Усурыйск, Расія. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і абсталявання хімічнай перапрацоўкі біямасы дрэва, хіміі драўніны. Кандыдат тэхнічных навук (1983), дацэнт (1985).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія драўняных пліт і пластыкаў", 1974).
    Навуковыя інтарэсы: тэорыя, тэхналогія і абсталяванне гідратэрмічнай і ахоўнай апрацоўкі драўніны і драўняных матэрыялаў; тэхналогія і абсталяванне вытворчасці драўняных плітных матэрыялаў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт (1974–2019, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей, дацэнт, у 1996–2016 – загадчык кафедры).
    Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995, 2002), канцэрна "Беллеспаперпрам" (2005), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2010) і інш.
    Памёр 17.05.2019.

        Варыянтная форма
    Snapkoŭ, Vasil' Barysavič (1952—2019)
    Снапкоў, В. В. (памылковая форма)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Снопков, Василий Борисович (кандидат технических наук ; 1952—2019) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Проклейка древесноволокнистых плит сапропелем : диссертация ... кандидата технических наук : 05.21.03 : защищена 29.03.1983 : утверждена 14.09.1983 / Снопков Василий Борисович. — Ленинград, 1983.
    Гидротермическая обработка и защита древесины. Курсовое и дипломное проектирование : учебное пособие / В. Б. Снопков. — Минск, 2007.
    Прымяненне ЭВМ у хiмiчнай перапрацоўцы драўнiны : вучэбны дапаможнік / [І. А. Хмызаў, В. В. Снапкоў]. — Мінск, 1999. (На адвароце тытульнага ліста: Снапкоў В. В.)
    Применение математического моделирования для определения продолжительности начального прогрева в ненасыщенной среде / О. Г. Рудак, Н. В. Мазаник, В. Б. Снопков // Труды БГТУ / Белорусский государственный технологический университет. — 2013. — № 2. — С. 146—149.
    Анкета вучонага.
    Снапкоў Васіль Барысавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 59.
    Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.