![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Доўнар, Ларыса Іосіфаўна (кандыдат педагагічных навук ; кнігазнаўства ; мастацкая літаратура ; нар. 1962) |
Нарадзілася 26.02.1962, в. Жыгалкі, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць. Кніга- і бібліяграфазнавец, педагог. Кандыдат педагагічных навук (2005), дацэнт (2010).
Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія", 1983).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай кнігі; кнігазнаўства.
Пазапрафесійная дзейнасць: аўтар літаратурна-мастацкіх твораў (вершаваныя жанры).
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (1982–1984 і з 1987 – бібліятэка, бібліятэкар, рэдактар аддзела апрацоўкі і камплектавання, метадыст, загадчык аддзела абслугоўвання, галоўны бібліятэкар аддзела рэдкіх кніг, у 2007–2022 – факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый, прафесар кафедры інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці).
Узнагароды: дыплом удзельніка конкурсу на саісканне "Премии им. Д. С. Лихачева Международной ассоциации академий наук за лучшие научные работы, внесшие крупный вклад в национальную культуру, науку о книге, изучение истории, теории и современных проблем книжной культуры" (2011).
Сястра Мархеля Уладзіміра Іосіфавіча (1940–2013), літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук.
Варыянтная форма
Doŭnar, Larysa Iosifaŭna (нар. 1962) |
Dounar, Larisa (нар. 1962) |
Dounar, Lora (нар. 1962) |
Dounar, Larysa (нар. 1962) |
Downar, Larysa (нар. 1962) (польская мова) |
Доўнар, Лора (нар. 1962) |
Мархель, Ларыса Іосіфаўна (нар. 1962) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці ў Мінску (1795—1917): кнігазнаўчы аспект : дысертацыя ... кандыдата педагагічных навук : 05.25.03 : абаронена 21.04.2005 : зацверджана 06.07.2005 / Доўнар Ларыса Іосіфаўна. — Мінск, 2005.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU".
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2025 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |