unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Рэспубліка Беларусь. Міністэрства культуры

    У 1936 г. заснавана Упраўленне па справах мастацтваў пры СНК БССР як самастойны орган кіравання ўстановамі культуры ў Беларусі. Кіраўніцтва бібліятэчнай справай і культурна-асветніцкай работай да 1945 г. знаходзілася ў распараджэнні Наркамата асветы БССР, потым перайшло да Камітэта па справах культурна-асветніцкай работы. У 1952 г. Упраўленне па справах мастацтваў рэарганізавана ў Камітэт па справах мастацтваў пры СМ БССР. У 1953 г. створана саюзна-рэспубліканскае Міністэрства культуры БССР на базе аб'яднання існуючых у Беларусі Міністэрства кінематаграфіі, Камітэта па справах мастацтваў, Камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў, Камітэта радыёінфармацыі, Упраўлення па справах паліграфічнай прамысловасці, выдавецтваў і кніжнага гандлю. З 1991 г. – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

        Варыянтная форма
    Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

        Гл. таксама
    Пятровіч, Сяргей Астапавіч (кандыдат мастацтвазнаўства ; 1931—1981)
    Республика Беларусь. Министерство культуры (на іншай мове)
    Рэспубліка Беларусь. Міністэрства культуры. Міністр (асацыятыўнае паняцце)

        Крыніцы інфармацыі
    Высшие органы государственной власти и центрального управления Белорусской ССР (1965–1991 гг.). [В 3 ч.]. Ч. 3. — Минск, 2000.