![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Святлоў, Барыс Уладзіміравіч (кандыдат філасофскіх навук ; нар. 1958) |
Нарадзіўся 28.02.1958, г. Мінск. Філосаф, спецыяліст у галіне эстэтыкі, кінавед, дзяржаўны дзеяч. Кандыдат філасофскіх навук (2003), дацэнт (2007).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Філасофія", 1980), Інстытут філасофіі АН БССР (аспірантура, 1984).
Навуковыя інтарэсы: экранная культура; мультымедыйная культура як эстэтычны феномен інфармацыйнага грамадства.
Месца працы, пасада: Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН БССР (1980–1989, навуковы супрацоўнік), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1989–1994, член рэдкалегіі ўпраўлення мастацтваў, памочнік, намеснік міністра), фінансава-інвестыцыйная кампанія "Фінансы і актывы" (1995, намеснік дырэктара), Фонд падтрымкі беларускай культуры (1995–1998, намеснік дырэктара, дырэктар), Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь (1998–2003, начальнік аддзела кіна- і відэапрадукцыі, аддзела арганізацыі інфармацыі, намеснік дырэктара), Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва (2003–2008, рэктар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2008–2012, рэктар), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (10.12.2012–28.09.2017, міністр).
Варыянтная форма
Svâtloŭ, Barys Uladzimiravič (нар. 1958) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Эстетические потребности личности в сфере мультимедийной культуры : диссертация ... кандидата философских наук : 09.00.04 : защищена 03.06.2003 : утверждена 01.10.2003 / Светлов Борис Владимирович. — Минск, 2003.
Чалавек і грамадства : энцыклапедычны даведнік / [У. Л. Абушэнка і інш.]. — Мінск, 1998.
Актуальныя пытанні нацыянальнай культурнай палітыкі ў эпоху глабалізацыі / Б. У. Святлоў// Культура ва ўмовах глабалізацыі : матэрыялы навуковай канферэнцыі (25—26 лістапада 2009 года) / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. — Мінск, 2010. — С. 6—15.
Анкета вучонага (без анкеты).
Светлов Борис Владимирович // Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. — С. 358—359 : фото.
Сайт Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Электронны каталог бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |