На главную |
---|
Справка
Гуткоўская, Святлана Вячаславаўна (кандыдат філалагічных навук ; фалькларыстыка ; харэаграфія ; род. 1959) |
Нарадзілася 06.09.1959, г. Какчэтаў (Какшэтаў), Казахстан. Фалькларыст, балетмайстар. Кандыдат філалагічных навук (1994), дацэнт (2000). Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1998).
Адукацыя: Мінскі інстытут культуры (спецыяльнасць "Культурна-асветная работа", кваліфікацыя "Культасветработнік, кіраўнік харэаграфічнага калектыва", 1982), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі (аспірантура, спецыяльнасць "Фалькларыстыка", 1993).
Навуковыя інтарэсы: харэаграфічны фальклор; харэаграфічнае мастацтва; методыка выкладання харэаграфічных дысцыплін у вышэйшай школе.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (у 1982–1983 – галіновая навукова-даследчая лабараторыя беларускай танцавальнай творчасці, малодшы навуковы супрацоўнік; факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, з 1998 – загадчык кафедры). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" (2023), медалі Францыска Скарыны (2011), "65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" (2009), нагрудны знак "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2010), ганаровы знак Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2010) і інш.
E-mail: gut_svetlana@yandex.ru
Варыянтная форма
Gutkoŭskaâ, Svâtlana Vâčaslavaŭna (нар. 1959) |
Gutkovskaya, Svetlana (нар. 1959) (англійская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Народная танцавальная культура беларускага Падняпроўя : дысертацыя .. кандыдата філалагічных навук : 10.01.09 : абаронена 15.04.1994 : зацверджана 00.00.1994 / Гуткоўская Святлана Вячаславаўна. — Мінск, 1993.
Анкета вучонага.
Гуткоўская Святлана Вячаславаўна / Ю. М. Чурко // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 393.
Гуткоўская Святлана Вячаславаўна // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 321.
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Рэпазіторый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |