unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Варановіч, Валерый Леанідавіч (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1965)

    Нарадзіўся 18.10.1965, г. Гродна. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (2001), дацэнт (2006). Член Міжнароднай арганізацыі беларусістаў (1996).
    Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура", 1991; аспірантура, спецыяльнасць "Беларуская мова", 1996).
    Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне ў беларускай і іншых славянскіх мовах; тэорыя словаўтварэння; беларуская арфаграфія; марфаналогія беларускай мовы; беларуская і славянская фаналогія.
    Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1991, філалагічны факультэт, у 2008–2010 – дэкан факультэта, з 2010 – кафедра беларускай мовы, загадчык кафедры). Інфармацыя на 2013.
    E-mail: walery.woronowicz@gmail.com

        Варыянтная форма
    Varanovič, Valeryj Leanidavič (нар. 1965)

        Гл. таксама
    Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Філалагічны факультэт
    Воронович, Валерий Леонидович (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1965) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Асабовыя назоўнікі-наватворы ў беларускай мове : словаўтваральная структура і дачыненні да сістэмы літаратурнай мовы : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 21.12.2000 : зацверджана 25.04.2001 / Варановіч Валерый Леанідавіч. — Гродна, 2000.
    Словаўтварэнне назоўнікаў у беларускай мове : манаграфія / В. Л. Варановіч. — Гродна, 2005.
    Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны / [А. І. Багдзевіч і інш.]. — Гродна, 1999.
    Отражение пуристических тенденций в развитии белорусского языка в отраслевых словарях 90-х годов XX века / В. Л. Воронович // Слово и словарь : сборник научных трудов по лексикографии. — Гродно, 2009. — С. 102—104.
    Анкета вучонага.
    Варановіч Валерый Леанідавіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. ― Гродна, 1999. — С. 102—103.