Справка
Нарадзіўся 08.06.1968, г. Полацк, Віцебская вобласць. Педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, тэорыі і методыкі навучання геаграфіі. Кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2003).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Геаграфія", 1992), Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (аспірантура, 1998).
Навуковыя інтарэсы: геаграфія Беларусі і краязнаўства; праблемы методыкі выкладання геаграфіі; культурная геаграфія і тапаніміка; экскурсазнаўства і геаграфія аграэкатурызму.
Месца працы, пасада: Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (1993–2021, факультэт матэматыкі і прыродазнаўства, кафедра прыродазнаўства, прафесар, у 2015–2016 – загадчык кафедры, 2008–2012 – загадчык кафедры геаграфіі і аховы прыроды, 2012–2015 – дэкан факультэта).
Узнагароды: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2010), Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Беларускага таварыства "Веды" (1997, 2009), Беларускага геаграфічнага таварыства (2009), Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі (2009) і інш.
Варыянтная форма
Šaruha, Igar Mikalaevič (нар. 1968) |
Sharukho, I. (нар. 1968) (англійская мова) |
Szarucho, I. (нар. 1968) (польская мова) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Станаўленне і развіццё пачатковай прыродазнаўча-геаграфічнай адукацыі на Беларусі (са старажытных часоў да XX ст.) : дысертацыя ... кандыдата педагагічных навук : 13.00.01 : абаронена 28.06.2000 : зацверджана 25.10.2000 / Шаруха Ігар Мікалаевіч. — Магілёў, 2000.
География Могилевской области / [И. Н. Шарухо и др.]. — Могилев, 2004.
Методика преподавания географии : методическое пособие : [в 5 ч.] / И. Н. Шарухо. — Могилев, 2004—2007. — Ч. 1—5.
Пачатковая прыродазнаўча-геаграфічная адукацыя на Беларусі / І. М. Шаруха. — Магілёў, 2001.
Анкета ученого.
Шарухо Игорь Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — С. 171.
Анкета вучонага.
Сайт факультэта матэматыкі і прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.
Электронны каталог бібліятэкі МДУ імя А. А. Куляшова.