На главную |
---|
Справка
Бубновіч, Іна Іванаўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1968) |
Нарадзілася 26.02.1968, в. Спудвілы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1998), дацэнт (2004).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура", 1990; аспірантура, спецыяльнасць "Беларуская мова", 1995).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай мовы; беларускае і рускае словаўтварэнне; мова твораў беларускіх пісьменнікаў; беларуская анамастыка.
Месца працы, пасада: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1990; філалагічны факультэт, кафедра беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства, дацэнт; кафедра рускай філалогіі, дацэнт). Інфармацыя на 2018.
Варыянтная форма
Bubnovič, Ina Ivanaŭna (нар. 1968) |
Karpuc', Ina Ivanaŭna (нар. 1968) (дзявочае прозвішча) |
Карпуць, Іна Іванаўна (нар. 1968) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Філалагічны факультэт |
Бубнович, Инна Ивановна (кандидат филологических наук ; языкознание ; род. 1968) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Засваенне беларускаю лiтаратурнаю моваю iншамоўных дзеяслоўных асноваў з элементам -IP- : аўтарэферат дысертацыі ... кандыдата філалагічных навук : 10.02.01 / Карпуць Іна Іванаўна. — Гомель, 1998.
Засваенне іншамоўных слоў беларускаю літаратурнаю моваю : дапаможнік для філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / І. І. Бубновіч. — Гродна, 2000.
Гісторыя беларускай мовы : практыкум па аднайменным курсе для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 ― Беларуская філалогія / І. І. Бубновіч, Н. К. Памецька, Ж. С. Сіплівеня. — Гродна, 2009.
Анкета вучонага.
Бубновіч Іна Іванаўна // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — С. 36.
Бубновіч (Карпуць) Іна Іванаўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. ― Гродна, 1999. — С. 76—77.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |