![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Ляскевіч, Святлана Георгіеўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; мастацкая літаратура ; нар. 1974) |
Нарадзілася 06.04.1974, г. Гродна. Мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2008).
Адукацыя: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Беларуская мова, літаратура, айчынная і сусветная культура", кваліфікацыя "Філолаг. Выкладчык беларускай мовы, літаратуры, айчыннай і сусветнай культуры", 1996; аспірантура, 1999), Інстытут паслядыпломнай адукацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы (спецыяльнасць "Англійская мова", 2005).
Навуковыя інтарэсы: дыялектная лексікалогія і фразеалогія; кантрастыўная лінгвістыка; славянская філалогія; лінгвакультуралогія.
Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (паэт).
Месца працы, пасада: сярэдняя школа № 11 г. Гродна (1994–1999, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, сусветнай мастацкай культуры, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (з 1999, філалагічны факультэт, дацэнт кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства, з 2016 – кафедры замежных моў). Інфармацыя на 2020.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001).
E-mail: sv_leskevich@mail.ru
Варыянтная форма
Lâskevič, Svâtlana Georgieŭna (нар. 1974) |
Sâčèjka, Svâtlana Georgieŭna (нар. 1974) (дзявочае прозвішча) |
Сячэйка, Святлана Георгіеўна (нар. 1974) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Намінацыі адзення ў гаворках Гродзеншчыны (семантычная і словаўтваральная структура, паходжанне) : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 00.00.2000 : зацверджана 13.10.2000 / Сячэйка Святлана Георгіеўна. — Гродна, 2000.
Уводзіны ў славянскую філалогію : дапаможнік па аднайменнай дысцыпліне для студэнтаў спецыяльнасцяў: 1-21 05 01 — Беларуская філалогія ; 1-21 05 04 — Славянская філалогія / А. І. Багдзевіч, С. Г. Ляскевіч. — Гродна, 2011.
Анкета вучонага.
Фатаграфія.
Сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Электронная бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |