Справка
Нарадзіўся 08.02.1940, г. Мінск. Спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Кандыдат тэхнічных навук (1974), дацэнт (1977).
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Электрыфікацыя прамысловых прадпрыемстваў і установак", 1962).
Навуковыя інтарэсы: сістэмы кіравання тэхналагічнымі працэсамі; мадэляванне і аптымізацыя хіміка-тэхналагічных працэсаў.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1980, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і электратэхнікі, дацэнт). Інфармацыя на 2013.
Узнагароды: ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1980, 1990, 2000, 2004), граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000, 2005, 2009), нагрудны значок Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі" (2010).
Варыянтная форма
| Kobrynec, Viktar Paŭlavič (нар. 1940) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Статистическое исследование и оптимизация процесса флотации калийных руд : диссертация ... кандидата технических наук : 05.17.08 : защищена 26.02.1974 : утверждена 05.06.1974 / Кобринец Виктор Павлович. — Москва, 1974.
Автоматика, автоматизация и АСУТП : учебное пособие к курсовому и дипломному проектированию для студентов специальностей 0803, 0805, 0806, 0812, 0830, 0831 / В. П. Кобринец [и др.]. — Минск, 1987.
Мадэляванне аб'ектаў і сістэм кіравання : вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці "Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцяў" / І. Ф. Кузьміцкі, В. П. Кобрынец, А. В. Аўсянікаў. — Мінск, 2003.
Аўтаматыка, аўтаматызацыя і аўтаматызаваныя сістэмы кіравання хімічна-тэхналагічнымі працэсамі : вучэбны дапаможнік / І. Ф. Кузьміцкі, В. П. Кобрынец, В. Дз. Лебедзеў. — Мінск, 2005.
Анкета вучонага.
Кобрынец Віктар Паўлавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 110.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.