unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Ляйко, Ніна Андрэеўна (кандыдат гістарычных навук ; бібліятэказнаўства ; нар. 1939)

    Нарадзілася 05.05.1939, в. Сігневічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць. Бібліятэказнавец. Кандыдат гістарычных навук (1981), дацэнт (1987).
    Адукацыя: Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць "Бібліятэказнаўства", 1961; аспірантура, 1977).
    Навуковыя інтарэсы: гісторыя станаўлення і развіцця тэхнічных бібліятэк Беларусі; стан і развіццё дзіцячых бібліятэк Беларусі; каардынацыя дзейнасці дзіцячых і школьных бібліятэк і іх роля ў вучэбна-выхаваўчым працэсе школьнікаў; каталагізацыя дакументаў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1977, факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйных рэсурсаў, прафесар). Інфармацыя на 2016.
    E-mail: NinaLeiko@rambler.ru
    Прадстаўнік сям'і навукова-педагагічных работнікаў. Дачка Івоніна Людміла Іванаўна і зяць Івонін Юрый Яўгеньевіч – дактары гістарычных навук, прафесары (Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Расія).

        Варыянтная форма
    Liajko, Nina A. (нар. 1939) (польская мова)
    Lâjko, Nina Andrèeŭna (нар. 1939)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (Мінск). Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
    Лейко, Нина Андреевна (кандидат исторических наук ; библиотековедение ; род. 1939) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Повышение роли технических библиотек Белоруссии в ускорении научно-технического прогресса в промышленности (1961—1970 гг.) : диссертация ... кандидата исторических наук : 07.0.02 : защищена 27.11.1981 : утверждена 05.05.1982 / Лейко Нина Андреевна. — Минск, 1981.
    Працы выкладчыкаў факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры (1944—1994 гг.) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 1994.
    Працы выкладчыкаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (1994—2004) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 2005.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
    Электронны каталог бібліятэкі БДУКіМ.
    Рэпазіторый БДУКіМ.