unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Шур, Васіль Васільевіч (доктар філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1946)

    Нарадзіўся 26.06.1946, в. Стадолічы, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць. Мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар (2006).
    Адукацыя: Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", кваліфікацыя "Настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы", 1967), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (аспірантура, спецыяльнасць "Беларуская мова", 1974).
    Навуковыя інтарэсы: анамастычная лексіка беларускай мовы; краязнаўства; лексікаграфія.
    Месца працы, пасада: Стадолічская СШ (1967–1969, настаўнік), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (з 1969, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства, у 2005–2015 – загадчык кафедры, 1983–1987 – сакратар партыйнага бюро, 1987–2001 – дэкан факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання).
    Узнагароды: значок Міністэрства адукацыі БССР "Выдатнік народнай асветы" (1982).

        Варыянтная форма
    Şur, V. (нар. 1946) (малдаўская мова)
    Šur, Vasil' Vasil'evič (нар. 1946)

        Гл. таксама
    Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна. Філалагічны факультэт
    Шур, Василий Васильевич (доктор филологических наук ; языкознание ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анамастычная лексіка ў мове беларускай мастацкай літаратуры : дысертацыя ... доктара філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 23.01.2004 : зацверджана 05.07.2004 / Шур Васіль Васільевіч. — Мінск, 2004.
    Животноводческая лексика в говорах Мозырского Полесья : автореферат диссертации ... кандидата филологических наук : 10.02.02 / Шур Василий Васильевич. — Минск, 1974.
    Онім у мастацкім тэксце : манаграфія / Васіль Шур. — Мінск, 2006.
    Анкета вучонага.
    Шур Василий Васильевич / И. М. Маркова // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 624.
    Шур Васіль Васільевіч // На службе роднай мове : да 60-годдзя кафедры беларускага мовазнаўства і 60-годдзя Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітета : біябібліяграфічны даведнік. ― Мазыр, 2004. — С. 39—49.
    Шур Васіль Васільевіч / Л. В. Ісмайлава // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. — 2011. — № 3. — С. 175.
    Сайт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна.