![]() |
На главную | ![]() | ![]() |
---|
Справка
Жураўлёва, Святлана Іванаўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; нар. 1972) |
Нарадзілася 06.06.1972, г. Львоў, Украіна. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (2000), дацэнт (2006).
Адукацыя: Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць "Беларуская мова і літаратура", кваліфікацыя "Настаўнік беларускай мовы і літаратуры", 1994; аспірантура, спецыяльнасць "Беларуская мова", 1999).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя і стылістыка беларускай мовы; сучасная беларуская мова.
Месца працы, пасада: Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (2008–2009, кафедра філалогіі і методыкі выкладання, дацэнт), Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна (1994–2007 і з 2009, філалагічны факультэт, кафедра беларускага мовазнаўства, дацэнт, адначасова з 2012 – намеснік дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, пасля 2013 – факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі, кафедра педагогікі і псіхалогіі, дацэнт). Інфармацыя на 2021.
Варыянтная форма
Solahava, Svâtlana Ivanaŭna (нар. 1972) (дзявочае прозвішча) |
Žuraŭlëva, Svâtlana Ivanaŭna (нар. 1972) |
Солахава, Святлана Іванаўна (нар. 1972) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Мова перакладу "Траянскай гісторыі" пачатку ХVII ст. : дысертацыя … кандыдата філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 23.06.2000 : зацверджана 13.10.2000 / Жураўлёва Святлана Іванаўна. — Мазыр, 2000.
Стылістыка беларускай мовы ў табліцах і схемах : даведнік / С. І. Жураўлёва. — Мазыр, 2011.
Спрадвечная беларуская лексіка ў "Траянскай гісторыі" пачатку ХVII ст. / С. І. Жураўлёва // Беларуская лінгвістыка. — Мінск, 1998. — Вып. 48. — С. 34—38.
Анкета вучонага.
Солахава Святлана Іванаўна // На службе роднай мове : да 60-годдзя кафедры беларускага мовазнаўства і 60-годдзя Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітета : біябібліяграфічны даведнік. ― Мазыр, 2004. — С. 33—35.
Солахава Святлана Іванаўна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 273.
Сайт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна.
Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2023 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |