Справка
Нарадзіўся 20.11.1962, в. Ракушава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць. Мастацтвазнавец, спецыяліст у галіне выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастак. Кандыдат мастацтвазнаўства (1998), дацэнт (2001), прафесар (2021). Член Беларускага саюза дызайнераў (1999), Беларускага саюза мастакоў (2005), ганаровы замежны член Расійскай акадэміі мастацтваў (2009).
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (спецыяльнасць "Прамысловая графіка", кваліфікацыя "Мастак-канструктар", 1985), Беларуская акадэмія мастацтваў (аспірантура, 1991).
Навуковыя інтарэсы: выяўленчае мастацтва; графічны дызайн.
Месца працы, пасада: выдавецтва "Беларусь" (1986–1992, мастацкі рэдактар), Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (з 1992, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, у 1996–1998 – загадчык кафедры, 1999–2010 – прарэктар па навуковай рабоце, 2010–2026 – рэктар). Інфармацыя на 2026.
Узнагароды: спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства (2001), нагрудны знак "За ўклад у развіццё культуры Беларусі" (2007) і інш.
Варыянтная форма
| Barazna, Mihail Rygoravič (нар. 1962) |
| Barazna, Mikhail (нар. 1962) |
| Barazna, Mikhal (нар. 1962) |
| Borozna, Michail (нар. 1962) |
| Баразна, Міхал (нар. 1962) |
| Баразна, Міхась (нар. 1962) |
Гл. таксама
Крыніцы інфармацыі
Изобразительное искусство Беларуси XX века: историко-теоретическая концепция : автореферат диссертации... доктора искусствоведения : 17.00.04 / Борозна Михаил Григорьевич. ― Минск, 2025.
Тэндэнцыі развіцця беларускай кніжнай графікі 1960 — сярэдзіны 1990 гг. (на матэрыяле мастацкай літаратуры) : дысертацыя ... кандыдата мастацтвазнаўства : 17.00.04 : абаронена 18.12.1998 : зацверджана 14.04.1999 / Баразна Міхаіл Рыгоравіч. — Мінск, 1998.
Анкета вучонага.
Баразна Міхаіл Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 343.
Борозна Михаил Григорьевич / Е. Ф. Шунейко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — С. 475.
ФотаPromenad з Міхалам Баразной / Юлія Мірошнікава // Мастацтва. — 2000. — № 8. — С. 23—28.
Сайт Расійскай акадэміі мастацтваў.