unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жарская, Тамара Аляксандраўна (кандыдат тэхнічных навук ; хімічная тэхналогія ; нар. 1947)

    Нарадзілася 24.08.1947, г. Мінск. Спецыяліст у галіне тэхналогіі сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў, прамысловай экалогіі. Кандыдат тэхнічных навук (1986), дацэнт (1985).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія неарганічных рэчываў", 1971; аспірантура, спецыяльнасць "Тэхналогія сілікатных і тугаплаўкіх неметалічных матэрыялаў", 1984).
    Навуковыя інтарэсы: атрыманне і прымяненне сарбцыйных матэрыялаў для глыбокай ачысткі сцёкавых водаў; маніторынг навакольнага асяроддзя.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1974–2019, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра прамысловай экалогіі, інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт, дацэнт).
    Узнагароды: ганаровыя граматы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (1995, 2000, 2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2010) і інш.

        Варыянтная форма
    Žarskaâ, Tamara Alâksandraŭna (нар. 1947)
    Zharskaya, T. A. (нар. 1947) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі
    Жарская, Тамара Александровна (кандидат технических наук ; химическая технология ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Электропроводящие фосфатные вяжущие материалы : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.17.11 / Жарская Тамара Александровна. — Москва, 1986.
    Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання : [вучэбны дапаможник для навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў / Л. М. Ражкоў і інш.]. — Мінск, 1999.
    Мониторинг окружающей среды : учебно-методическое пособие для студентов высших учебных заведений, обучающихся по специальности 1-57 01 01 "Охрана окружающей среды и рациональное использование природных ресурсов" / Т. А. Жарская, А. В. Лихачева. — Минск, 2007.
    Общая экология : типовая учебная программа для высших учебных заведений по специальности 1-57 01 01 "Охрана окружающей среды и рациональное использование природных ресурсов" / [составитель Т. А. Жарская]. — Минск, 2010.
    Анкета вучонага.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
    Электронная бібліятэка БДТУ.