unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Тумашык, Ігар Іванавіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1972)

    Нарадзіўся 02.06.1972, в. Блонь, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (2004), дацэнт (2008).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1993; аспірантура, спецыяльнасць "Тэхналогія і машыны лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі", 1997).
    Навуковыя інтарэсы: павышэнне трываласці і ўстойлівасці дарожных канструкцый пад уздзеяннем лесавознага аўтатранспарту; павышэнне апорнай здольнасці лясных аўтамабільных дарог, прымяненне геасінтэтычных матэрыялаў і адходаў прамысловасці, выкарыстанне пры будаўніцтве мясцовых дарожна-будаўнічых матэрыялаў і глебагрунтоў.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1997–2016, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра лясных дарог і арганізацыі вывазкі драўніны, дацэнт), Беларускі навукова-даследчы інстытут транспарту "Транстэхніка" (з 2017, аддзел даследаванняў у галіне бяспекі транспартнай дзейнасці, старшы навуковы супрацоўнік). Інфармацыя на 2017.

        Варыянтная форма
    Tumašyk, Igar Ivanavič (нар. 1972)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Тумашик, Игорь Иванович (кандидат технических наук ; род. 1972) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Повышение прочности лесных транспортно-технологических путей на основе применения геосинтетики и термостабилизации грунтов : диссертация ... кандидата технических наук : 05.21.01 : защищена 23.12.2003 : утверждена 31.03.2004 / Тумашик Игорь Иванович. — Минск, 2003.
    Расчет элементов деревянных конструкций : учебно-методическое пособие / И. И. Тумашик. — Минск, 2008.
    Лесоэксплуатация. Транспорт леса : учебно-методическое пособие / Н. П. Вырко, И. И. Тумашик. — Минск, 2006.
    Анкета вучонага.
    Сайт БелНДІТ "Транстэхніка".
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
    Электронная бібліятэка БДТУ.
    Сайт "eLIBRARY.RU".