На главную |
---|
Справка
Лышчык, Пётр Аляксеевіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1944) |
Нарадзіўся 25.08.1944, в. Лаўно, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1978), дацэнт (1980).
Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1968; аспірантура, 1971).
Навуковыя інтарэсы: распрацоўка канструкцый аўтамабільных лясных дарог; выкарыстанне палімерных матэрыялаў, геатэкстыляў, геасетак пры будаўніцтве дарог; рэгуляванне водна-цеплавога рэжыму землянога палатна і дарожнага адзення; умацаванне дарожных грунтоў; выкарыстанне геаінфармацыйных сістэм для праектавання лесатранспартных схем.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1968, прафесар кафедры лясных машын, дарог і тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці, у 1988–1997 – дэкан факультэта замежных навучэнцаў, 1997–2009 – прарэктар па навуковай рабоце). Інфармацыя на 2023.
Узнагароды: медалі "За освоение целинных земель" (1967), "За працоўныя заслугі" (2010), граматы Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па навуцы і тэхналогіях (2000), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005), НАН Беларусі (2005), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2010) і інш.
Варыянтная форма
Lyshchyk, P. A. (нар. 1944) (англійская мова) |
Lyščyk, Pëtr Alâkseevič (нар. 1944) |
Гл. таксама
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну |
Лыщик, Петр Алексеевич (кандидат технических наук ; род. 1944) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Исследования способов регулирования водно-теплового режима автомобильных лесовозных дорог : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.21.01 / Лыщик Петр Алексеевич. — Минск, 1976.
Праектаванне лесавозных дарог : вучэбны дапаможнік / М. П. Вырко, П. А. Лышчык. — Мінск, 2004.
Анкета вучонага.
Лышчык Пётр Аляксеевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 54.
Лыщик Петр Алексеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2005. — Т. 2. — С. 212.
Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Сайт "Википедия Белорусского государственного технологического университета".
Электронная бібліятэка БДТУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |