unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Лышчык, Пётр Аляксеевіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1944)

    Нарадзіўся 25.08.1944, в. Лаўно, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць. Спецыяліст у галіне тэхналогіі і машын лесанарыхтовак і лясной гаспадаркі. Кандыдат тэхнічных навук (1978), дацэнт (1980).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лесаінжынерная справа", 1968; аспірантура, 1971).
    Навуковыя інтарэсы: распрацоўка канструкцый аўтамабільных лясных дарог; выкарыстанне палімерных матэрыялаў, геатэкстыляў, геасетак пры будаўніцтве дарог; рэгуляванне водна-цеплавога рэжыму землянога палатна і дарожнага адзення; умацаванне дарожных грунтоў; выкарыстанне геаінфармацыйных сістэм для праектавання лесатранспартных схем.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1968, прафесар кафедры лясных машын, дарог і тэхналогій лесапрамысловай вытворчасці, у 1988–1997 – дэкан факультэта замежных навучэнцаў, 1997–2009 – прарэктар па навуковай рабоце). Інфармацыя на 2023.
    Узнагароды: медалі "За освоение целинных земель" (1967), "За працоўныя заслугі" (2010), граматы Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па навуцы і тэхналогіях (2000), Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2005), НАН Беларусі (2005), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2010) і інш.

        Варыянтная форма
    Lyshchyk, P. A. (нар. 1944) (англійская мова)
    Lyščyk, Pëtr Alâkseevič (нар. 1944)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Лыщик, Петр Алексеевич (кандидат технических наук ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследования способов регулирования водно-теплового режима автомобильных лесовозных дорог : автореферат диссертации ... кандидата технических наук : 05.21.01 / Лыщик Петр Алексеевич. — Минск, 1976.
    Праектаванне лесавозных дарог : вучэбны дапаможнік / М. П. Вырко, П. А. Лышчык. — Мінск, 2004.
    Анкета вучонага.
    Лышчык Пётр Аляксеевіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 54.
    Лыщик Петр Алексеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2005. — Т. 2. — С. 212.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Сайт "Википедия Белорусского государственного технологического университета".
    Электронная бібліятэка БДТУ.