unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Роўкач, Андрэй Іванавіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук ; лясная гаспадарка ; нар. 1953)

    Нарадзіўся 29.01.1953, г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне лесазнаўства, лесаводства, ахоўнага лесаразвядзення, лясных пажараў і барацьбы з імі. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1983), дацэнт (1994).
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Лясная гаспадарка", 1975; аспірантура, 1982).
    Навуковыя інтарэсы: лесазнаўства і паляўніцтвазнаўства; ўзаемаадносіны лясных звяроў і птушак з іншымі кампанентамі лясных экасістэм; сучасныя праблемы паляўнічай гаспадаркі.
    Месца працы, пасада: Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне па гідраметэаралогіі і кантролю навакольнага асяроддзя (1983–1991, лабараторыя кантролю забруджвання глебаў, у 1985–1989 –начальнік лабараторыі, з 1989 – галоўны інжынер), Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (1991–2015, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, дацэнт, у 2007–2009 – загадчык кафедры, з 2009 – загадчык кафедры паляўніцтвазнаўства, адначасова у 1997–2007 – дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў).

        Варыянтная форма
    Roŭkač, Andrèj Ivanavič (нар. 1953)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Лесагаспадарчы факультэт
    Ровкач, Андрей Иванович (кандидат сельскохозяйственных наук ; лесное хозяйство ; род. 1953) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Влияние рекреационного воздействия на сосновые насаждения бассейна озера Нарочь : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.03 / Ровкач Андрей Иванович. — Минск, 1982.
    Асновы экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання / Л. М. Ражкоў [і інш.]. — Мінск, 1999.
    Біялогія лясных звяроў і птушак з асновамі дзічынаразвядзення : дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-75 01 01 "Лясная гаспадарка" / А. І. Роўкач. — Мінск, 2009.
    Біялогія лясных звяроў і птушак з асновамі паляўніцтвазнаўства : вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці "Лясная гаспадарка" вышэйшых навучальных устаноў / А. І. Роўкач. — Мінск, 2005.
    Анкета вучонага.
    Роўкач Андрэй Іванавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 31.
    Сайт "Википедия Белорусского государственного технологического университета".