unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Янушкевіч, Антон Антонавіч (кандыдат тэхнічных навук ; нар. 1940)

    Нарадзіўся 24.08.1940, в. Холма, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне працэсаў і тэхналогій лесараспрацовак, лесанарыхтовак, лясной гаспадаркі, лесапільных і дрэваапрацоўчых вытворчасцей. Кандыдат тэхнічных навук (1973), дацэнт (1978). Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
    Адукацыя: Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць "Механічная тэхналогія драўніны", 1964; аспірантура, 1969).
    Навуковыя інтарэсы: рацыянальнае выкарыстанне драўнянай сыравіны; удасканаленне тэхналогіі лесапільна-дрэваапрацоўчых вытворчасцей.
    Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (з 1969, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей, дацэнт, у 1986–1996 – загадчык кафедры, 1976–1986 – дэкан факультэта механічнай тэхналогіі драўніны). Інфармацыя на 2017.
    Узнагароды: Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980), ганаровыя граматы Міністэрства вшэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1986, 1990), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), канцэрна "Беллесбумпрам" (2005), нагрудны значок "Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь" (2000).
    E-mail: tdp@belstu.by

        Варыянтная форма
    Ânuškevič, Anton Antonavič (род. 1940)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск). Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну
    Янушкевич, Антон Антонович (кандидат технических наук ; род. 1940) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Исследование по рациональному использованию резонансовой древесины в процессе ее раскроя : диссертация ... кандидата технических наук : 05.21.01 : защищена 06.06.1973 : утверждена 22.12.1973 / Янушкевич Антон Антонович. — Минск, 1973.
    Технология лесопильного производства : учебник / А. А. Янушкевич. — Минск, 2010.
    Тэхналогiя лесапiльна-дрэваапрацоўчых вытворчасцей : падручнiк / А. А. Янушкевiч. — Мінск, 1997.
    Анкета вучонага.
    Янушкевіч Антон Антонавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 62.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Электронны каталог бібліятэкі БДТУ.
    Электронная бібліятэка БДТУ.