unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Румак, Мікалай Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; мікраэлектроніка ; 1941—1995)

    Нарадзіўся 01.07.1941, в. Хойна, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Вучоны ў галіне тэхналогіі мікраэлектронікі. Доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1988). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1991).
    Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Тэхналогія машынабудавання, станкі і інструменты", 1965), Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (аспірантура, 1970).
    Навуковыя інтарэсы: праблемы сінтэзу многаслойных кампазіцый метал-дыэлектрык-паўправаднік са строга рэгламентаванымі параметрамі; развіццё тэорыі акіслення паўправаднікоў; даследаванне прыроды ўзаемадзеяння патокаў атамаў, іонаў і выпраменьвання з паверхняй цвёрдага цела; тэорыя і тэхналогія фарміравання кампанентаў мікрасхем.
    Месца працы, пасада: Канструктарскае бюро дакладнага электроннага машынабудавання, г. Мінск (1965–1967, інжынер); Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР (1970–1994, з 1990 – намеснік дырэктара па навуковай рабоце) і адначасова Мінскі радыётэхнічны інстытут (з 1987, кафедра тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры, прафесар); Камітэт па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1994–1995, старшыня).
    Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР (1984), сярэбраны медаль ВДНГ СССР, прэмія АН БССР (1980) і інш.
    Памёр 10.07.1995.

        Варыянтная форма
    Rumak, Mіkalaj Uladzіmіravіč (1941—1995)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (Мінск). Факультэт камп'ютарнага праектавання
    Рэспубліка Беларусь. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях
    Румак, Николай Владимирович (доктор технических наук ; микроэлектроника ; 1941—1995) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Румак Николай Владимирович // Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2018. — Минск, 2018. — С. 495—496.
    Румак Николай Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 528.
    Румак Мікалай Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С.
    Румак Николай Владимирович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964–2004). ― Минск, 2004. — С. 1951—197.
    Фатаграфія.
    Рэпазіторый БДУІР.
    Электронны каталог бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.