unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Калішэвіч, Сяргей Уладзіміравіч (кандыдат біялагічных навук ; 1903—1971)

    Нарадзіўся 15.09.1903, г. Драгічын, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне фізіялогіі раслін. Кандыдат біялагічных навук (1941), дацэнт (1947). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі (1926).
    Навуковыя інтарэсы: пытанні марфалогіі і анатоміі пластыднага апарату раслін і накапленне ў іх пігментаў; структура і развіццё ў антагенезе фотасінтэзуючага апарату раслін; даследаванні па барацьбе з паляганнем сельскагаспадарчых культур; мікраскапія.
    Месца працы, пасада: Беларускі сельскагаспадарчы інстытут (1926–1934, навуковы супрацоўнік, асістэнт), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1931–1941 і 1945–1971, біялагічны факультэт, кафедра фізіялогіі і біяхіміі раслін, у 1960–1971 – загадчык кафедры, 1948–1952 – дэкан факультэта).
    Узнагароды: медалі "За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.", "За трудовую доблесть" (1949), Гангаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1961) і інш.
    Памёр 08.12.1971.

        Варыянтная форма
    Kališevič, Sârgej Uladzimiravič (1903—1971)
    Калішэвіч, Сяргей Владзіміравіч (1903—1971)

        Гл. таксама
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск). Біялагічны факультэт
    Калишевич, Сергей Владимирович (кандидат биологических наук ; 1903—1971) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Калішэвіч Сяргей Владзіміравіч // Навуковыя работнікі БССР [Машынапіс]. — Менск [Мінск], 1936. — С. 79.
    Калишевич С. Вл. // Научные работники Белорусской Советской Социалистической Республики : справочник. — Минск, 1927. — С. 13.
    Сайт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.