unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Юргелевіч, Пётр Якаўлевіч (мовазнаўства ; 1894—1973)

    Нарадзіўся 14.01.1894, в. Трабы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць. Мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Удзельнік Першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны ў Расіі. Рэпрэсіраваны па абвінавачванні ў нацыяналізме, адбываў пакаранне ў папраўча-працоўным лагеры (1936–1940), рэабілітаваны.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1925).
    Навуковыя інтарэсы: сучасная беларуская літаратурная мова; дыялекталогія; гісторыя беларускай мовы.
    Месца працы, пасада: Мсціслаўскі раённы камітэт КПБ (1925, сакратар), газета Клімавіцкага раёна "Наш працаўнік" (1926–1927, адказны рэдактар), Беларускае дзяржаўнае выдавецтва (1928–1929, стыль-рэдактар), Камісія па выданню твораў У. І. Леніна на беларускай мове (1927–1930, сакратар), Інстытут мовазнаўства АН БССР (1930–1935, вучоны сакратар), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1933–1936, дацэнт кафедры мовазнаўства), Гомельскі педагагічны інстытут (1940–1941, выкладчык кафедры мовазнаўства), Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1944–1968, дацэнт кафедры беларускай мовы, у 1944–1962 – загадчык кафедры).
    Памёр 17.04.1973.

        Варыянтная форма
    Ûrgelevič, Pëtr Âkaŭlevič (1894—1973)

        Гл. таксама
    Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Гісторыка-філалагічны факультэт
    Юргелевич, Петр Яковлевич (языкознание ; 1894—1973) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі : фанетыка, арфаэпія, графіка і правапіс, лексіка і фразеалогія / П. Я. Юргелевіч. — Мінск, 1958.
    Анкета вучонага (без анкеты).
    Юргелевіч Пётр Якаўлевіч / М. С. Яўневіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 214.
    Юргелевіч Пётр Якаўлевіч / М. С. Яўневіч // Беларуская мова : энцыклапедыя. — Мінск, 1994. — С. 638.
    Юргелевіч Пётр Якаўлевіч / І. К. Германовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 672.
    Юргялевіч Пётр Якаўлевіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000. — C. 340.
    Юргелевіч Пётр Якаўлевіч // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова : Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001) : біябіліяграфічны даведнік / Я. Я. Іваноў, В. І. Рагаўцоў. — Магілёў, 2002. — С. 324—327.