На главную |
---|
Справка
Малевіч, Ігар Аляксандравіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; фізіка ; нар. 1941) |
Нарадзіўся 13.11.1941, г. Мінск. Фізік (фізічная электроніка), дыпламат. Доктар фізіка-матэматычных навук (1984), прафесар (1987).
Адукацыя: Мінскі радыётэхнічны інстытут (спецыяльнасць "Радыёфізіка", 1966), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1971), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (аспірантура, 1974), Амерыканскі ўніверсітэт ( Вашынгтон, ЗША; постдоктарскі курс, 1977).
Навуковыя інтарэсы: лазерныя і электронныя касмічныя тэхналогіі; лазерная статыстычная хранаскапія; аптычныя камп'ютары; сінтэз часовых шкал квантавых эталонаў нанаразмернасці; матэматычная тэорыя вялікіх сістэм; кітаязнаўства; тэхналагічная бяспека і інш.
Месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1982–1996, прафесар кафедры квантавай радыёфізікі, у 1988–1996 – загадчык кафедры, загадчык лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем), Пасольства Рэспублікі Беларусь у КНР (1996–1997), Рэспубліцы Карэя (1997–2000), універсітэты ЗША, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы БДУ (прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі ўніверсітэцкай адукацыі). Інфармацыя на 2019.
Узнагароды: ордэн "Знак Почета" (1980), Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1974, 1982) і інш.
Варыянтная форма
Malevič, Igar' Alâksandravič (нар. 1941) |
Гл. таксама
Беларускі рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы (Мінск) |
Малевич, Игорь Александрович (доктор физико-математических наук ; физика ; род. 1941) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Временные методы анализа световых потоков, инициированных лазерным излучением, и их использование для создания лазерных измерительных систем субнаносекундного разрешения : автореферат диссертации ... доктора физико-математических наук : 01.04.04 / Малевич Игорь Александрович. — Минск, 1983.
Анкета вучонага.
Малевіч Ігар Аляксандравіч / П. М. Бараноўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 24.
Малевич Игорь Александрович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 626—627.
Малевич Игорь Александрович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Мінск, 2001. — С. 181—182.
Сайт "Википедия".
Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Электронная бібліятэка БДУ.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |