unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Акеанаў, Аляксей Яўгенавіч (доктар медыцынскіх навук ; анкалогія ; нар. 1949)

    Нарадзіўся 25.06.1949, г. Дзаўджыкаў (Уладзікаўказ), Паўночная Асеція, Расія. Урач-анколаг. Доктар медыцынскіх навук (1988), прафесар.
    Адукацыя: Паўночна-Асяцінскі медыцынскі інстытут (1972).
    Навуковыя інтарэсы: арганізацыя супрацьракавай барацьбы; эпідэміялогія рака; інфармацыйныя сістэмы ў ахове здароўя.
    Месца працы, пасада: Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1972–1992; малодшы навуковы супрацоўнік, з 1975 – старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення, кіраўнік аддзела супрацьракавай барацьбы і прафілактыкі рака); Беларускі цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматыкі, кіравання і эканомікі аховы здароўя (1992–1997 – дырэктар); Навукова-даследчы клінічны інстытут радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (2001–2003 – дырэктар); Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А. Д. Сахарава (2004–2006 – прарэктар па навуковай рабоце); Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (аг. Лясны, Мінскі раён; кіраўнік групы статыстыкі і аналізу). Інфармацыя на 2024.

        Варыянтная форма
    Akeanaў, Alâksej Âўgenavіč (нар. 1949)

        Гл. таксама
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава (аграгарадок Лясны, Мінскі раён)
    Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя (Мінск)
    Океанов, Алексей Евгеньевич (доктор медицинских наук ; онкология ; род. 1949) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Принципы и методы оптимизации функционирования онкологической службы союзной республики на основе создания отраслевых автоматизированных информационных систем : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.14 / Океанов Алексей Евгеньевич. — Ленинград, 1988.
    Акеанаў Аляксей Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 1. — С. 190.
    Океанов Алексей Евгеньевич // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 69. (Год рождения 1944 ошибочен.)
    Электронны каталог Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі.
    "eLIBRARY.RU".