unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Жукава, Вольга Мітрафанаўна (кандыдат тэхнічных навук ; радыяцыйная бяспека ; нар. 1947)

    Нарадзілася 11.06.1947, г. Ленінград (Санкт-Пецярбург), Расія. Фізік, спецыяліст у галіне радыяцыйнай бяспекі і маніторынгу навакольнага асяроддзя. Кандыдат тэхнічных навук (2000), дацэнт (2007). Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць "Фізіка", 1970; аспірантура, 1999).
    Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная бяспека і засцярога; радыяцыйная гігіена; рэагаванне ў надзвычайных сітуацыях; радыеэкалогія; наступствы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; ліквідацыя наступстваў ядзерных і радыяцыйных аварый; радыяцыйная бяспека Беларускай АЭС; радыяцыйная засцярога насельніцтва і персаналу атамных электрастанцый; радыяцыйны маніторынг у зоне назіранняў Беларускай АЭС і на радыеактыўна-забруджаных тэрыторыях; радыяцыйны маніторынг паверхневых вод; радыяцыйна-гігіенічны маніторынг.
    Месца працы, пасада: Інстытут ядзернай энергетыкі (1971–1987 – малодшы навуковы супрацоўнік); Інстытут радыебіялогіі (1988–1991 – малодшы навуковы супрацоўнік групы фізіка-хімічных метадаў); Беларускае рэспубліканскае ўпраўленне па гідраметэаралогіі (1991–1999 – начальнік аддзела навукова-практычных распрацовак); Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя (1999–2017 – начальнік аддзела навукова-практычных распрацовак радыяцыйна-экалагічнай інфармацыі); Навукова-практычны цэнтр гігіены (з 2018 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі радыяцыйнай бяспекі). Інфармацыя на 2024.
    Узнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006), нагрудны знак "Почетный работник гидрометеослужбы России" (2011), Ганаровая грамата Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2022) і інш.
    E-mail: olga.zhukova.47@inbox.ru

        Варыянтная форма
    Žukava, Vol'ga Mіtrafanaŭna (нар. 1947)
    Zhukova, O. M. (нар. 1947) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр гігіены (Мінск)
    Жукова, Ольга Митрофановна (кандидат технических наук ; радиационная безопасность ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Анкета вучонага.