На главную |
---|
Справка
Дудчык, Наталля Уладзіміраўна (доктар біялагічных навук ; мікрабіялогія ; нар. 1957) |
Нарадзілася 20.03.1957, г. Нясвіж, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць. Спецыяліст у галіне гігіены, медыцынскай біялогіі, мікрабіялогіі, біятэхналогіі, экалогіі. Доктар біялагічных навук (2016), прафесар (2023).
Адукацыя: БДУ імя У. І. Леніна (1979), Інстытут мікрабіялогіі (аспірантура, 1982), НПЦ гігіены (дактарантура, 2015).
Навуковыя інтарэсы: канцэптуальнае развіццё і навуковае абгрунтаванне метадалогіі альтэрнатыўных біялагічных тэст-мадэлей з мэтай гігіенічнай рэгламентацыі фактараў асяроддзя пражывання; навукова-метадычнае забеспячэнне эфектыўных метадаў малекулярна-біялагічнай дыягностыкі і малекулярна-генетычнага аналізу для вырашэння актуальных эпідэміялагічных і санітарна-гігіенічных задач; сістэмная біялогія; каэвалюцыя; мікрабіёта аб'ектаў асяроддзя пражывання; супольнасці мікраарганізмаў; антымікробныя патэнцыялы фізічных і хімічных фактараў і фактараў комплекснай прыроды; канструяванне генна-інжынерных штамаў мікраарганізмаў, якія прадуцыруюць ферменты нуклеінавага абмену, вывучэнне фізіка-хімічных уласцівасцей гэтых ферментаў і атрыманне з іх дапамогай шырокага спектру прыродных і мадыфікаваных нуклеазідаў і нуклеатыдаў.
Месца працы, пасада: Інстытут біяарганічнай хіміі (1979, старшы лабарант); Інстытут мікрабіялогіі (1982–1994; малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі селекцыі мікраарганізмаў, з 1993 – навуковы супрацоўнік лабараторыі біялагічнай трансфармацыі нуклеінавых кіслот); РНПЦ па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання (1994–2004; навуковы супрацоўнік лабараторыі радыеметрычных даследаванняў, з 1995 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі фізіка-хімічных даследаванняў); НПЦ гігіены (з 2004; старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі комплекснай ацэнкі рызыкі ўздзеяння фактараў асяроддзя, з 2006 – вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі мікрабіялогіі, у 2010–2023 – загадчык лабараторыі, з 2023 – галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі вывучэння мікрабіёты аб'ектаў асяроддзя пражывання чалавека і малекулярна-біялагічных даследаванняў).
E-mail: nataladudcik48@gmail.com
Варыянтная форма
Dudchik, Natalia V. (нар. 1957) (англійская мова) |
Dudčyk, Natallâ Uladzіmіraŭna (нар. 1957) |
Назарчук, Наталля Уладзіміраўна (нар. 1957) (дзявочае прозвішча) |
Гл. таксама
Дудчыкі (дынастыя / сям'я) |
Навукова-практычны цэнтр гігіены (Мінск) |
Дудчик, Наталья Владимировна (доктор биологических наук ; микробиология ; род. 1957) (на іншай мове) |
Крыніцы інфармацыі
Анкета вучонага.
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |