unicat.nlb.by  
На главную

Справка

Табелева, Наталля Мікалаеўна (кандыдат медыцынскіх навук ; гігіена ; таксікалогія ; нар. 1978)

    Нарадзілася 15.06.1978, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць. Спецыяліст у галіне гігіены і таксікалогіі (прафілактычная, экалагічная, прамысловая). Кандыдат медыцынскіх навук (2009).
    Адукацыя: Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць "Медыка-прафілактычная справа", кваліфікацыя "Урач-гігіеніст, эпідэміёлаг", 2001), Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гігіены (аспірантура, 2008).
    Навуковыя інтарэсы: таксікалагічныя даследаванні з выкарыстаннем эксперыментальных жывёл хімічнай прадукцыі; даследаванні з выкарыстаннем альтэрнатыўных метадаў; ідэнтыфікацыя, класіфікацыя і маркіроўка небяспек хімічнай прадукцыі для здароўя чалавека ў адпаведнасці з узгодненай на глабальным узроўні сістэмай класіфікацыі небяспекі і маркіроўкі хімічнай прадукцыі; таксікалагічная ацэнка на падставе аналізу таксікалагічных характарыстык інгрэдыентаў лакафарбавай прадукцыі; пытанні рацыянальнага рэгулявання абарачэння хімічнай прадукцыі на тэрыторыі Беларусі і ацэнка яе бяспекі.
    Месца працы, пасада: Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Завадскога раёна г. Мінска (2001–2005; урач-стажор аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў, з 2004 – урач-эпідэміёлаг супрацьэпідэмічнага аддзела); Навукова-практычны цэнтр гігіены (з 2005; малодшы навуковы супрацоўнік, у 2010 – старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі прамысловай таксікалогіі, у 2013–2014 – загадчык навукова-арганізацыйнага аддзела, з 2014 – загадчык навукова-метадычнага выпрабавальнага аддзела). Інфармацыя на 2024.
    E-mail: nmio@rspch.by

        Варыянтная форма
    Tabeleva, Natallâ Mikalaeŭna (нар. 1978)
    Кручкова, Наталля Мікалаеўна (нар. 1978)

        Гл. таксама
    Навукова-практычны цэнтр гігіены (Мінск)
    Табелева, Наталья Николаевна (кандидат медицинских наук ; гигиена ; токсикология ; род. 1978) (на іншай мове)

        Крыніцы інфармацыі
    Обоснование токсиколого-гигиенических требований к производству и безопасности лакокрасочных материалов : диссертация ... кандидата медицинских наук : 14.00.07 ; 14.00.20 : защищена 18.11.2009 : утверждена 03.02.2010 / Крючкова Наталья Николаевна. — Минск, 2008.
    Анкета вучонага.
    Фатаграфія.
    Сайт Навукова-практычнага цэнтра гігіены. Персанальная старонка.
    "Google Scholar".
    "eLIBRARY.RU".